MediaProHrodna
Медыяхаб HrodnaMediaRoom адкрывае ў Гродне Школу сацыяльнага сторытэлінга MediaPro.
Каманда Школы MediaPro Гродна
Вольга Корсун
Заснавальніца і кіраўніца Школы MediaPro у Гродне
Стваральніца і кіраўніца медыяхаба HrodnaMediaRoom.
Кацярына Гардзеева
Каардынатарка Школы MediaPro у Гродне
Фотакарэспандэнтка парталу TUT.BY.
У Школе MediaPro вы
даведаеціся:
  • Як і дзе шукаць герояў і тэмы, якія чапляюць;

  • Як эфектна данесці сваю думку, каб вас пачулі.

навучыцеся:
  • распавядаць гісторыі з дапамогай фота, відэа і аўдыё;

  • авалодаеце інструментамі візуалізацыі дадзеных,

  • а таксама прасоўвання і SMM.

і яшчэ
  • павучыцеся ў прызнаных медыяпрафесіяналаў-практыкаў, атрымаеце ад іх карысныя парады і лайфхакі,

  • пазнаёміцеся з цікавымі асобамі, якія змяняюць жыццё ў нашым горадзе да лепшага,

  • знойдзеце аднадумцаў.

КАГО МЫ ЧАКАЕМ?
Да ўдзелу ў Школе MediaPro запрашаюцца:
ЖУРНАЛІСТЫ І БЛОГЕРЫ
ГРАМАДСКІЯ АКТЫВІСТЫ
І ЎСЕ НЕАБЫЯКАВЫЯ ГАРАДЗЕНЦЫ, ЯКІЯ ЦІКАВЯЦЦА САЦЫЯЛЬНАЙ ТЭМАЙ, ПРАБЛЕМАМІ НАШАГА ГОРАДА І ГРАМАДСКІМ АКТЫВІЗМАМ
Тэматычныя вэбінары, трэнінгі і майстар-класы будуць адбывацца цягам 2020 года. Кожны ўдзельнік Школы паспрабуе сябе ў ролі апавядальніка, будзе мець магчымасць расказаць сваю гісторыю для шырокай аўдыторыі і падштурхнуць людзей задумацца над важнымі рэчамі, "пракачаць" кампетэнцыі, якія будуць карыснымі ў паўсядзённым жыцці, а таксама знайсці аднадумцаў, павучыцца ў сапраўдных прафесіяналаў і атрымаць ад іх карысныя парады.




Па ўсіх пытаннях
пішыце нам на mediaprohrodna@gmail.com
Гародня, 2020
This site was made on Tilda — a website builder that helps to create a website without any code
Create a website